Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Пракаповіч Пётр Пятровіч

Пётр Пятровіч Пракаповіч нарадзіўся 3 лістапада 1942 года ў вёсцы Роўна (па іншых звестках у в. Казлы) Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Яго бацькі ў час Вялікай Айчыннай вайны былі вывезены на прымусовую працу ў Германію, там i пазнаёміліся. Калі маці зацяжарыла, яе вярнулі ў Беларусь, дзе яна і нарадзіла першынца. Да трынаццаці гадоў Пётр жыў у в. Казлы, затым сям’я, у якой ужо было пяцёра дзяцей, пераехала на радзіму маці ў вёску Тамашоўка Брэсцкага раёна. Вучыўся ў Камароўскай сярэдняй школе, быў лепшым вучнем у класе. Сядзеў за адной партай з Пятром Клімуком, будучым першым беларускім касманаўтам.